Вы тут

У жонкі прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага выявілі каранавірус

Алена Зяленская / president.gov.ua

У жонкі прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага выявілі каранавірус — яна атрымала станоўчы вынік тэсту. Пра гэта ў Facebook паведамляе прэс-служба Офіса ўкраінскага прэзідэнта. Цяпер Алена Зяленская знаходзіцца на амбулаторным лячэнні і "ізалявана ад іншых членаў сям'і". Паведамляецца, што першая лэдзі сябе добра адчувае, ніякіх сімптомаў хваробы ў яе няма.

Уладзімір Зяленскі з дзецьмі таксама здаў тэсты на каранавірус, вынікі адмоўныя.

Дзе і як магло адбыцца заражэнне Зяленскай, пакуль невядома — "праводзіцца эпідэміялагічнае расследаванне".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.