Трамп ізноў папрасіў Зяленскага спыніць удары па расійскіх НПЗ

Уладзімір Зяленскі і Дональд Трамп

Уладзімір Зяленскі і Дональд Трамп / AFP via Getty Images

Дональд Трамп у размове неаднаразова прасіў Уладзіміра Зяленскага спыніць удары па расійскіх нафтаперапрацоўчых заводах (НПЗ). Пра гэта піша Moscow Times са спасылкай на Axios.

Тэлефонная размова прэзідэнтаў ЗША і Украіны адбылася ў нядзелю, 20 верасня. Зранку таго дня ўкраінцы нанеслі ўдар па Маскве і Падмаскоўі, у тым ліку пацэліўшы па НПЗ у Капотні.

«Слова "дызель" шмат разоў згадвалася падчас размовы", — кажа суразмоўца выдання Axios. Атакі прыводзяць да росту сусветных цэн на дызельнае паліва. У Штатах дызельнае паліва за год падаражэла амаль удвая.

Раней Трамп казаў журналістам тэлеканала Fox, што ў падаражэнні дызельнага паліва вінаватыя ўкраінцы, якія атакуюць расійскія НПЗ, таму Зяленскаму трэба спыніць такія атакі. Звязваць паліўныя праблемы з вайной ЗША супраць Ірана Трамп адмовіўся.

Пасля гэтага ён казаў, што дасягнуў пагаднення: Украіна не будзе біць па расійскіх энергетычных аб'ектах, а Расія — па ўкраінскай энергетыцы. Аднак абмен ударамі працягнуўся.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.