У Мінску абмеркавалі афіцыйны візіт у Беларусь Уладзіміра Зяленскага

У Мінску абмеркавалі афіцыйны візіт у Беларусь Уладзіміра Зяленскага

У Мінску абмеркавалі афіцыйны візіт у Беларусь украінскага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага. Папярэдне ён прызначаны на кастрычнік 2020-га. Як паведамляе president.gov.ua, 11 чэрвеня прайшла сустрэча кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Ігара Сергяенкі і кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Андрэя Ярмака. Акрамя "паглыблення ўкраінска-беларускага супрацоўніцтва", яны абмеркавалі будучы візіт Зяленскага пры спрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыі з каранавірусам. Ён мусіць наведаць у Гродне трэці Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны. Летась другі такі форум прайшоў у Жытоміры, дзе адбылася першая сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Зяленскага.

Як паведамляла Еўрарадыё, у чацвер у Мінску таксама сустрэліся міністры абароны Беларусі і Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі