Зяленскі расказаў пра тры прапанаваныя крокі ЗША па дээскалацыі вайны
Уладзімір Зяленскі / Telegram / Zelenskiy Official
Кіраўніцтва Злучаных Штатаў настойвае на трох неадкладных кроках для дээскалацыі расійска-ўкраінскай вайны. Пра гэта расказаў украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі, перадае hromadske.ua са спасылкай на Axios.
Штаты прапануюць спыніць абстрэлы энергетычнай інфраструктуры, аднавіць працу Чарнаморскага збожжавага калідора і правесці трохбаковую сустрэчу ЗША — Расія — Украіна. Як варыянты для правядзення такой сустрэчы прапануюцца Абу-Дабі або саміт G20 у Маямі ў снежні.
Зяленскі заявіў, што ўкраінскі бок гатовы да любога фармату ўзаемадзеяння: "Мы адкрытыя — для любой краіны, любога фармату".
Аднак ён выказаў сумнеў, што такія ж намеры мае Уладзімір Пуцін. У адказ пасланцы прэзідэнта ЗША Стыў Віткаф і Джарэд Кушнер запэўнілі Зяленскага, што Пуцін гатовы да такога кроку, расказаў прэзідэнт Украіны.