У Вільні могуць увесці падатак на турыстаў

У Вільні могуць увесці падатак на турыстаў

У Віленскай мэрыі прадставяць праект, які з 2017 года прадугледжвае браць з замежных турыстаў “падатак на падушку”. Ён будзе складаць 1 еўра з чалавека за ноч.


Віцэ-мэр літоўскай сталіцы Гінтаўтас Палуцкас кажа, што гэтыя сродкі пойдуць на развіццё гарадской інфраструктуры:


“Мы можам сабраць грошы, якія будуць плаціць госці горада, а на іх развіваць інфраструктуру горада, заахвочваць авіярэйсы і прыцягваць новых турыстаў і да т.п. Зараз гэта робяць на грошы бюджэту, але бюджэтныя сродкі можна выкарыстоўваць больш рацыянальна”.


Кіраўнік Нацыянальнай асацыяцыі турыстычнага бізнэсу Жыдрэ Гавялене лічыць, што гэтыя грошы Вільня мае інвеставаць для развіцця маркетынгу за мяжой.


“Мы ўжо цяпер бачым, што Вільня прайграе Рызе і Таліну ў канкурэнтнай барацьбе за турыстаў. Турысты з вялікім задавальненнем выдаткоўваюць грошы ў сталіцах Латвіі ды Эстоніі. Калі атрымаецца ўвесці гэты падатак з 1 ліпеня і мэтазгодна выкарыстоўваць яго для маркетынгу за мяжой, мяркую, што гэта будзе добрай інвестыцыяй. Яна вельмі патрэбная ў цяперашні момант”, — кажа кіраўніца асацыяцыі.

Такую ініцыятыву абмяркоўвалі летам мінулага года, аднак тады пытанне адклалі, бо кіруючая кааліцыя не ўзгадніла свае пазіцыі, паведамляе літоўскі партал DELFI.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі