У верасні ў Беларусі павысяцца пенсіі вайскоўцаў

У верасні ў Беларусі павысяцца пенсіі вайскоўцаў

31 жніўня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №314 "Аб пенсійным забеспячэнні некаторых катэгорый грамадзян", інфармуе БЕЛТА.

Згодна з гэтым дакументам, з 1 верасня будуць планамерна павышацца пенсіі ваеннаслужачых і супрацоўнікаў ваенізаваных арганізацый. Павышэнне будзе адбывацца ў памерах, супастаўных з ростам пенсій іншых грамадзян Беларусі. Карэктуючыя каэфіцыенты з'яўляюцца часовымі і ўводзяцца да 1 ліпеня 2019 года.

Адзначаецца, што аналагічны падыход да павышэння пенсіі вайскоўцаў былі ўжытыя ў Расіі з 1 студзеня 2012 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі