Вы тут

У Вене Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Аўстрыі і беларускай дыяспарай

Святлана Ціханоўская падчас сустрэчы з прэзідэнтам краіны Аляксандрам ван дэр Беленам / Reuters

Падчас трохдзённага візіту ў Аўстрыю Святлана Ціханоўская у аўторак сустрэлася з прэзідэнтам гэтай краіны Аляксандрам ван дэр Беленам. Яны гаварылі пра рэпрэсіі ў Беларусі, пра сітуацыю з палітвязнямі, пра намаганні ў арганізацыі дыялогу і правядзенні свабодных выбараў. Таксама была згадана тэма статыстыкі па каранавірусе ў нашай краіне і падазрэнні, што яна можа фальсіфікавацца.

27 красавіка Ціханоўская сустрэлася з беларускай дыяспарай, выступіла ў парламенце Аўстрыі і ў дыпламатычнай акадэміі Вены. Падчас размовы з лідарамі дэпутацкіх фракцый палітык расказала пра катаванні ў беларускіх турмах. Яна заклікала іх падтрымаць міжнародную кампанію супраць катаванняў і за вызваленне палітвязняў у Беларусі.

Раней анансавалася, што Святлана Ціханоўская сустрэнецца і з канцлерам Себасцьянам Курцам. З ім яна сустракалася ў Вене ў лістападзе 2020-га.

Падчас сустрэчы з беларускай дыяпарай / @tsikhanouskaya

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.