Ціханоўская сустрэлася ў Вене з канцлерам Аўстрыі

Ціханоўская сустрэлася ў Вене з канцлерам Аўстрыі

5 лістапада Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Вене з канцлерам Аўстрыі Себасцьянам Курцам. Апазіцыйная лідарка распавяла пра тое, што ў Беларусі "рэжым працягвае здзяйсняць рэпрэсіі ў адносінах мірных беларусаў", аказвае ціск на забастоўшчыкаў. Высветлілася, што Курц выдатна арыентуецца ў сітуацыі ў нашай краіне. Ён выказаў салідарнасць з беларускім народам. Ціханоўская падзякавала канцлеру "за цвёрдую пазіцыю Аўстрыі ў пытаннях непрызнання легітымнасці Аляксандра Лукашэнкі і ўвядзення персанальных санкцый супраць пасобнікаў рэжыму".

Святлана Ціханоўская выказала спачуванні народу Аўстрыі ў сувязі з нядаўнім тэрактам у Вене. Яна наведала яго месца і ўсклала кветкі.

Ціханоўская сустрэлася ў Вене з канцлерам Аўстрыі
Святлана Ціханоўская і Себасцьян Курц / Reuters
Ціханоўская сустрэлася ў Вене з канцлерам Аўстрыі
Святлана Ціханоўская і Себасцьян Курц / Reuters
Ціханоўская сустрэлася ў Вене з канцлерам Аўстрыі
Святлана Ціханоўская і Себасцьян Курц / Reuters

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі