У Варшаве прэзентавалі кнігу вершаў пра паўстанне Каліноўскага (фота)

Зборнік прысвечаны паўстанню 1863-1864 гадоў і асобе Кастуся Каліноўскага. Сярод аўтараў — Наталля Арсеннева, Ларыса Геніюш, Уладзімір Караткевіч, Рыгор Барадулін, Ніл Гілевіч, Сяржук Сокалаў-Воюш, агулам 55 паэтаў.





У прэзентацыі ўзялі ўдзел пісьменнік-архівіст і складальнік анталогіі Язэп Янушкевіч, перакладчык Чэслаў Сэнюх, старшыня КХП-БНФ Зянон Пазняк і шэраг запрошаных гасцей. Падчас вечарыны быў зачытаны ліст Уладзіміра Някляева да удзельнікаў прэзентацыі, працытаваныя вершы з анталогіі. Таксама адбылося абмеркаванне пазіцыі савецкіх і сучасных уладаў да асобы Каліноўскага.