У УЕФА прыдумалі, як дайграць Лігу чэмпіёнаў і Лігу Еўропы

Кубак чэмпіёнаў УЕФА / Reuters
Кубак чэмпіёнаў УЕФА / Reuters

Вырашальныя стадыі Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы УЕФА могуць прайсці ў фармаце "Фіналу чатырох". Менавіта такі варыянт зараз разглядае Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА), піша іспанскае выданне AS.

"Фінал чатырох" кожнага з галоўных еўрапейскіх клубных турніраў прадугледжвае правядзенне матчаў па скарочанай схеме ў адным горадзе. Гэта будуць гарады, у якіх павінны былі праводзіцца фіналы Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы — турэцкі Стамбул і польскі Гданьск адпаведна. Прапануецца на працягу чатырох дзён правесці па адным паўфінальным матчы замест серый з двух гульняў і фінал.

УЕФА з-за каранавіруса перапыніў Лігу чэмпіёнаў на стадыі 1/8 фіналу (вядомыя толькі 4 чвэрцьфіналісты). У Лізе Еўропы прайшлі 6 з 8 першых матчаў 1/8 фіналу.

Фармат "Фіналу чатырох" будзе абмяркоўвацца 17 сакавіка на відэаканферэнцыі з удзелам прадстаўнікоў 55 еўрапейскіх асацыяцый, якія ўваходзяць у УЕФА.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі