У траўні выраслі золатавалютныя рэзервы Беларусі

У траўні выраслі золатавалютныя рэзервы Беларусі

У траўні выраслі золатавалютныя рэзервы Беларусі — на 43,1 млн долараў. Як паведамляе прэс-служба Нацыянальнага банка, на 1 чэрвеня ЗВР складалі 4 млрд 271,6 млн долараў ЗША (паводле папярэдніх дадзеных, у адпаведнасці з метадалогіяй МВФ).

У нацыянальным вызначэнні аб'ём золатавалютных рэзерваў Беларусі зменшыўся амаль на 14 мільёнаў долараў. На 1 чэрвеня ён складаў 4 млрд 617,1 млн долараў.

Адзначаецца, што ў мінулым месяцы падтрыманню ЗВР садзейнічалі сродкі ад прададзеных Нацбанкам і Мінфінам аблігацый (намінаваных у замежнай валюце), набыццё валюты на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы, паступленні ад экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты. А вось адмоўны ўплыў на аб'ём ЗВР зрабіла пагашэнне Саўмінам і Нацыянальным банкам знешніх і ўнутраных абавязацельстваў (у замежнай валюце ў поўным аб'ёме).

У траўні выраслі золатавалютныя рэзервы Беларусі
Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі