На рамонт зачыніцца адзін з самых буйных мінскіх тэатраў

Беларускі музычны тэатр

Беларускі музычны тэатр / Вікіпедыя

У 2027 годзе ў Мінску на рамонт зачыніцца Беларускі музычны тэатр. Цяпер вядуцца праектныя работы. Пра гэта дзяржаўнаму інфармагенцтву "Мінск-Навіны" расказаў генеральны дырэктар "Мінскбуда" Анатоль Вядзерчык.

"Там мадэрнізуюць сцэну, залы, інжынерныя сеткі, сцэнічнае абсталяванне. Будуць створаныя нават дадатковыя памяшканні", — падзяліўся падрабязнасцямі гендырэктар "Мінскбуда".

Будынак тэатра на вуліцы Мяснікова ўзвялі ў 1981 годзе, уключыўшы ў яго будынак былога клуба тонкасуконнага камбіната. Зала тэатра разлічаная на 800 месцаў.

Размовы пра неабходнасць рамонту ў гэтым тэатры вяліся яшчэ з 2013 года. Першыя праекты ўзніклі ў 2017-м, але тады іх адправілі на дапрацоўку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.