Вы тут

У Telegram абмяркоўваюць адстаўку Ігара Карпенкі, Мінадукацыі абвяргае

Ігар Карпенка / БелТА

У Telegram абмяркоўваюць адстаўку міністра адукацыі Ігара Карпенкі. У міністэрстве гэтую інфармацыю абвяргаюць.

"Гэта абсалютная хлусня, чарговы ўкід, — каментуе Еўрарадыё прэс-сакратар Мінадукацыі Людміла Высоцкая. — Нічога падобнага нават не абмяркоўвалася. Зараз міністр правёў нараду, працуем у звычайным рэжыме".​

Ігар Карпенка нарадзіўся ў Новакузнецку (Кемераўская вобласць Расіі) у 1964 годзе. Міністрам адукацыі Беларусі працуе са снежня 2016 года. Да таго ён займаў пасаду намесніка старшыні Мінгарвыканкама, два тэрміны быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў.

У кастрычніку 2012 года чыноўнік быў абраны першым сакратаром ЦК Камуністычнай партыі Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.