У Стаўбцоўскім райвыканкаме абмеркавалі сітуацыю з п'янствам і алкагалізмам
![Раённая камісія па прафілактыцы п'янства](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-08/st01.jpg.webp?itok=jTkYF7ha)
Раённая камісія па прафілактыцы п'янства / pramen-news.by
У Стаўбцоўскім райвыканкаме абмеркавалі сітуацыю з п'янствам і алкагалізмам. 15 жніўня там сабралася на пасяджэнне раённая камісія па іх прафілактыцы. Разглядаліся прычыны некалькіх няшчасных выпадкаў на прадпрыемствах, дзе "працаўнікі знаходзіліся на вытворчасці ў стане алкагольнага ап'янення". У ААТ "Рубяжэвічы" загінуў чалавек.
Як піша раённая газета, на пасяджэнні агучылі, што ў шэрагу арганізацый "маюць месца выпадкі непраходжання штодзённага прыборнага кантролю на прадмет знаходжання ў стане алкагольнага ап'янення на працоўных месцах". Зафіксаваныя і парушэнні па праходжанні абавязковых медыцынскіх аглядаў.
Чыноўнікі прыйшлі да высновы, што на прадпрыемствах для паспяховай працы з людзьмі патрэбны "моцныя ідэолагі". А вось у вёсках сітуацыя нашмат горшая. Райвыканкам прызнае, што спробы працаўладкаваць іх жыхароў, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі, выніку амаль не даюць.
![У Стаўбцоўскім райвыканкаме абмеркавалі сітуацыю з п'янствам і алкагалізмам](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/img_2186-1536x1024.jpg.webp?itok=oAhhB2eS)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.