У сталоўку Ліцэя БДУ перад выбарамі завезлі піва, гарэлку і каньяк

Спіртное ў сталоўцы Ліцэя БДУ / www.facebook.com/andrew.markuts
Спіртное ў сталоўцы Ліцэя БДУ / www.facebook.com/andrew.markuts

Незвычайную карціну ўбачылі ўвечары 16 лістапада супрацоўнікі Ліцэя Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Зайшоўшы ў сталовую, яны знайшлі ў "асартыменце" піва, гарэлку і каньяк.

Ліцэй БДУ — адна з лепшых сярэдніх навучальных устаноў у свеце. Ліцэісты рэгулярна атрымліваюць медалі міжнародных алімпіядах па школьных прадметах. Школьнікі з усёй краіны паступаюць сюды пасля дзясятага класа, а ў абітурыентаў-дзевяцікласнікаў ёсць магчымасць запісацца на падрыхтоўчыя курсы. Уявіць спіртныя напоі ў мясцовай сталоўцы, дзе бывае шмат непаўналетніх, даволі цяжка. Але яны там ёсць.

В столовую Лицея БГУ перед выборами завезли пиво, водку и коньяк
Піва, гарэлка і каньяк у сталоўцы Ліцэя / www.facebook.com/andrew.markuts

Уся справа ў тым, што заўтра ў Беларусі праходзяць выбары ў Палату прадстаўнікоў, а ў Ліцэі БДУ размяшчаецца ўчастак для галасавання №166. Прагаласаваць тут сёння яшчэ нельга, ён адкрыецца заўтра ў 8 раніцы. Але для таго, каб выпіць, усё ўжо гатова.

Буфеты працуюць на многіх беларускіх выбарчых участках — такім чынам улады стымулююць яўку. Паўтара гады таму, у дзень выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў Еўрарадыё правяло "барную мілю" — наш журналіст легальна выпіў у буфетах на шасці розных выбарчых участках, размешчаных у школах і дзяржаўных установах. Вось як гэта было:

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі