У сераду ў Беларусі месцамі чакаецца да 4-6 градусаў марозу

У сераду ў Беларусі месцамі чакаецца да 4-6 градусаў марозу

У сераду, 14 кастрычніка, у Беларусі ападкі не прагназуюцца. У начныя гадзіны і раніцай магчымы слабы туман. Вецер будзе няўстойлівы, 3-8 метраў за секунду.

Што да тэмпературы паветра, дык уначы прагназуецца ад мінус 3 да плюс 3, месцамі чакаецца да 4-6 градусаў марозу. Удзень будзе 6-12 цяпла, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Як паведамляла Еўрарадыё, з пятніцы ў Беларусі крыху пацяплее, і ў начныя гадзіны, і ў дзённыя.

Фота: БЕЛТА

У сераду ў Беларусі месцамі чакаецца да 4-6 градусаў марозу

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі