Выходныя ў Беларусі будуць пераважна без ападкаў
Восень, ілюстрацыйнае фота / t.me/hoiniki_news/
У суботу, 12 верасня, у Беларусі прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў, толькі па поўдні краіны часам пройдуць дажджы. Вецер чакаецца няўстойлівы, уначы — слабы, удзень — ад слабога да ўмеранага.
Тэрмометры ўначы пакажуць 6-12 градусаў са знакам "плюс". Удзень паветра прагрэецца да 14-20 градусаў цяпла.
У нядзелю, 13 верасня, прагназуецца пераменная воблачнасць. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы месцамі па паўднёвым усходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе згушчацца туман. Вецер будзе пераменных напрамкаў умераны.
Тэрмометры ўначы пакажуць 4-11 градусаў вышэй за нуль, удзень чакаецца +16...+22 градусы.