Да Міжнароднага гуманітарнага фонду далучаюцца яшчэ дзве краіны
Сустрэча вызваленых палітвязняў / LookByMedia
Да Міжнароднага гуманітарнага фонду далучаюцца яшчэ дзве краіны. Яны накіруюць на дапамогу беларусам, якія пацярпелі ад рэпрэсій, каля 200 тысяч еўра.
Агулам у працы фонду будуць удзельнічаць ужо 15 дзяржаў, паведамляе прэс-служба Святланы Ціханоўскай.
Сітуацыю ў фондзе дырэктар Офіса Ціханоўскай у Вільні Дзяніс Кучынскі абмеркаваў з генеральнай сакратаркай Нарвежскага Хельсінкскага камітэта Берыт Ліндэман. За 2024–2026 гады краіны-ўдзельніцы накіравалі ў фонд больш за 3 мільёны еўра. Большая частка сродкаў пайшла на падтрымку пацярпелых ад рэпрэсій, у тым ліку палітзняволеных, вызваленых цягам апошніх месяцаў.
Некаторыя дзяржавы дапамагаюць фонду не першы год. Тры ўнёскі зрабіла Ісландыя, а Эстонія і Нарвегія паўторна пералічылі сродкі ў 2026 годзе.
Як заявіў Кучынскі, да канца года колькасць удзельнікаў фонду плануецца павялічыць да да 18–20 краінаў.