Надвор'е ў Беларусі 7 верасня: без ападкаў і слабы туман
Надвор'е ў Беларусі / Еўрарадыё
7 верасня ападкі ў Беларусі не чакаюцца, але ўначы будзе даволі прахалодна.
Пераважна без ападкаў. Уначы прагназуецца невялікая, удень зменлівая воблачнасць.
У начныя і ранішнія гадзіны месцамі слабы туман. Ветер заходні, паўночна-заходні, уначы 3–8 метраў за секунду, удень 5–10 метраў за секунду, па ўсходзе не выключаны парывы да 14 метраў за секунду.
Уначы слупкі тэрмометраў пакажуць толькі 5–11 градусаў, а ўдень сіноптыкі абяцаюць +16… 22 °С.