У сакавіку выраслі золатавалютныя рэзервы Беларусі

У сакавіку выраслі золатавалютныя рэзервы Беларусі

У сакавіку 2016 года на 80,4 млн долараў ЗША выраслі золатавалютныя рэзервы Беларусі (паводле стандартаў МВФ). На 1 красавіка яны складалі $4 млрд 191,4 млн.

Як інфармуе прэс-служба Нацбанка, у нацыянальным вызначэнні аб'ём ЗВР павялічыўся на 131,2 млн долараў — да $4 млрд 506,4 млн. Адзначаецца, што ў мінулым месяцы урад і Нацбанк выплацілі ў поўным аб'ёме знешнія і ўнутраныя абавязацельствы ў замежнай валюце.

Як вядома, у канцы сакавіка Беларусь атрымала першы транш крэдыту Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця — 500 мільёнаў долараў. Таксама падтрыманню золатавалютных рэзерваў пасадзейнічалі сродкі, атрыманыя ад продажу Нацбанкам і Мінфінам аблігацый, намінаваных у замежнай валюце, набыццё Нацбанкам валюты на Беларускай валютна-фондавай біржы, паступленні ад экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі