У рэанімацыі памёр мужчына, які трапіў пад ровар у Гродне

У Гродне ў рэанімацыі памёр пешаход, збіты раварыстам 16 чэрвеня на мосце праз Нёман. Пра гэта перадае interfax.by са спасылкай на гродзенскую міліцыю. Асоба памерлага застаецца неўсталяванай.

Як паведамляла Еўрарадыё, здарэнне адбылося ў Гродне каля моста праз Нёман 16 чэрвеня. Раварыст наехаў на пешаходы, які пераходзіў вуліцу ў неналежным месцы. Пры наездзе мужчына паваліўся і стукнуўся галавой. У цяжкім стане мужчына быў шпіталізаваны ў лякарню.

У Гродне пешаход атрымаў сур'ёзныя траўмы, трапіўшы пад ровар

Фота — sk.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі