У Гродне пешаход атрымаў сур'ёзныя траўмы, трапіўшы пад ровар

Гродзенскі міжраённы аддзел Следчага камітэта правярае здарэнне, падчас якога раварыст збіў пешахода.

Здарэнне адбылося 16 чэрвеня на вуліцы Вясенняй у Гродне каля моста праз раку Нёман. 16-гадовы раварыст ехаў па праезнай частцы і збіў невядомага мужчыну, які пераходзіў праезную частку па-за пешаходным пераходам. Пры гэтым мужчына атрымаў цялесныя пашкоджанні і ў цяжкім стане быў шпіталізаваны, інфармуе Следчы камітэт.

Эксперты апыталі раварыста і відавочцу здарэння, агледзелі месца. Асоба пацярпелага высвятляецца.

Дарэчы, за апошнія дні гэта не адзіная гучная аварыя з удзелам раварыстаў. Так, увечары 15 чэрвеня ў Мінску на вуліцы Аэрадромнай "Аўдзі" жорстка збіў раварыстку, якая ехала насупраць руху (гл.відэа).

Фота — sk.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі