У Ратамцы загінуў 21-гадовы расійскі спартсмен-коннік

У Ратамцы загінуў 21-гадовы расійскі спартсмен-коннік

Расійскі спартсмен загінуў на спаборніцтвах па конным спорце ў Ратамцы. 21-гадовы коннік Мікіта Сатскоў упаў з каня падчас праходжання дыстанцыі і ўдарыўся аб бар’ер. Медыкі, якія працавалі на спаборніцтвах, не змаглі ўратаваць жыццё расіяніна, паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службу Міжнароднай федэрацыі коннага спорту.

У паведамленні прэс-службы адзначаецца, што Мікіта Сатскоў быў адным з перыпектыўных маладых расійскіх вершнікаў і гэтая навіна зробіць вялікі ўплыў на ўсіх тых, хто ўдзельнічае ў гэтым відзе спорту. Федэрацыя выказала спачуванні сям’і і сябрам спартсмена.  

Федэрацыя коннага спорту Беларусі таксама выказала “самыя глыбокія спачуванні” сям’я Сатскова.

З 7 па 11 верасня на базе Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі коннага спорту і каняводства ў Ратамцы праходзяць кваліфікацыйныя міжнародныя спаборніцтвы і Чэмпіянат Беларусі па траябор’і ўзроўню складанасці адной, дзвюх і трох зорак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі