У Польшчы археолагі знайшлі магілы “вампіраў” (фота)

У Польшчы археолагі знайшлі магілы “вампіраў” (фота)

У Польшчы каля мястэчка Драўска археолагі знайшлі пяць старажытных магіл людзей, пахаваных разам з сярпамі і меднымі манетамі. У чатырох нябожчыкаў сярпы былі на шыі, пяты шкілет быў з сярпом у вобласці таліі. Як паведамляе сайт Livescience, у XVII стагоддзі так маглі хаваць людзей, якіх лічылі вампірамі.

Знойдзеныя парэшткі належаць чатыром жанчынам і аднаму мужчыне. Наймаладзейшая жанчына, якой было 14-19 гадоў, магла патануць. Серп у вобласці таліі быў у найстарэйшай жанчыны (50-60 гадоў). Таксама ў яе ў роце знайшлі сляды меднай манеты, а на шыі — камень сярэдніх памераў.

Усе “вампірскія” захаванні былі здзейсненыя па хрысціянскім звычаі, у драўляных трунах. Паводле іншай гіпотэзы, такія спецыяльна арганізаваныя захаванні абаранялі памерлых ад злых духаў. У кожным разе знаходка сведчыць пра незвычайныя паганскія практыкі ў Польшчы XVII стагоддзя.

Фота: Livescience

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі