У панядзелак у Беларусі чакаецца да +20

У панядзелак у Беларусі чакаецца да +20

5 кастрычніка ў нашай краіне чакаецца пераменная воблачнасць. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У панядзелак будзе пераважна без ападкаў, толькі днём месцамі па поўначы пройдуць невялікія дажджы. Уначы і зранку ў асобных раёнах магчымы туман. Вецер прагназуецца няўстойлівы, слабы да ўмеранага.

Тэмпература паветра ўначы будзе 5-10 градусаў цяпла, месцамі — 2-4 вышэй за нуль. Удзень сіноптыкі прагназуюць +14...+20, па поўдні паветра прагрэецца да 22 градусаў.

У аўторак, 6 кастрычніка, пахаладае. У ноч на 7 кастрычніка на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца замаразкі да 0...-4 градусаў.

Фота: byaki.net

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі