У аўторак у Беларусі чакаецца туман

Туман, ілюстрацыйнае фота

Туман, ілюстрацыйнае фота / t.me/gorodmozyr/

У аўторак, 15 верасня, у Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.

Месцамі па краіне пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе згушчацца туман. Вецер чакаецца няўстойлівы, уначы — слабы, удзень — ад слабога да ўмеранага.

Тэрмометры ўначы пакажуць 6-12 градусаў вышэй за нуль, месцамі будзе +3...+5 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да 18-23 градусаў цяпла.

У сераду, 16 верасня, будзе воблачна з праясненнямі і пераважна без ападкаў. У асобных раёнах уначы і зранку будзе згушчацца туман. Вецер уначы прагназуецца няўстойлівы слабы, удзень — паўднёва-заходні, паўднёвы ўмераны, удзень месцамі на паўночным захадзе — парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе 3-10 градусаў са знакам "плюс", месцамі чакаецца да 13 градусаў цяпла. Удзень будзе ад +18 градусаў па паўночным усходзе да +26 градусаў па захадзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.