У Пакістане забаранілі рэкламу прэзерватываў

У Пакістане забаранілі рэкламу прэзерватываў

У Пакістане забаранілі рэкламу кантрацэптываў на тэлебачанні і радыё. Пад забарону трапіла любая прадукцыя, звязаная з планаваннем сям’і. Паводле уладаў гэтай краіны, такія захады зрабілі праз тое, што такая рэклама выклікае нездаровую цікаўнасць у дзяцей. Маўляў, дзецям хочацца даведацца, як гэтай прадукцыяй карыстацца.

Летась пакістанскія ўлады забаранілі рэкламу прэзерватываў адной кампаніі, бо палічылі яе амаральнай. Агулам у эфіры мясцовых каналаў надзвычай рэдка з’яляюцца падобныя ролікі.

Як паведамляе ВВС, Пакістан замае шостае месца ў свеце па колькасці насельніцтва. Паводле ацэнкі ААН, каля траціны жыхароў краіны не могуць набыць сродкі кантрацэпцыі.

Асноўная маса грамадзянаў не ўхваляе дыскусіі аб выкарыстанні прэзерватываў, аднак эксперты папярэджваюць, што насельніцтва ў Пакістане расце пагрозлівымі тэмпамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі