У падтрымку Віктара і Эдуарда Бабарыкаў выказаўся акцёр Элайджа Вуд

У падтрымку Віктара і Эдуарда Бабарыкаў выказаўся акцёр Элайджа Вуд

У падтрымку Віктара і Эдуарда Бабарыкаў выказаўся амерыканскі акцёр Элайджа Вуд, вядомы выкананнем ролі Фрода Бэгінса ў трылогіі "Уладар пярсцёнкаў". "Я спадзяюся, што ўсё добра, вы і ваш сын застаяцеся моцнымі і будзеце вызваленыя", — кажа ён у відэароліку.

Праўда, відэа з яго словамі было створана з дапамогай праекта Cameo, дзе за невялікую суму можна папрасіць таго ж Вуда выказацца на карысць каго заўгодна.

Вядома, што сям'я Бабарыкаў — фанаты "Уладара пярсцёнкаў" — падчас навагодніх святаў арганізоўваўся сумесны прагляд рэжысёрскай версіі фільма.

Патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Беларусі Віктар Бабарыка і яго сын Эдуард (кіраўнік яго штабу) знаходзяцца за кратамі з 18 чэрвеня. Першы абвінавачваецца ў "адмыванні грошай", "ухіленні ад выплаты падаткаў", "дачы хабару", другі — ва "ухіленні ад выплаты падаткаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі