У Нью-Ёрку прадалі карціны, якія канфіскавалі ў нацыста Германа Герынга

Іх знайшлі ў канцы вайны і вярнулі іх уладальнікам.



Карціны "Збор ружаў" і "Музыка" Жан-Баціста Патэра прадалі адным лотам за 580 тысяч долараў. Калісьці іх знайшлі ў асабістай калекцыі аднаго з кіраўнікоў нацысцкай Нямеччыны Германа Герынга. У канцы 1940-х карціны вярнулі нашчадкам банкіра Джэймса Маера Ротшыльда, паведамляе РІА "Новости".



Вядома, што ў калекцыі Герынга было звыш 4 тысяч прадметаў мастацтва, скрадзеных па ўсёй Еўропе. Гэта былі не толькі карціны (амаль 2 тысячы!), а і ўнікальныя скульптуры, нумізматыка, зброя, музычныя інструменты, мэбля.



Фота — Sotheby's
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі