У Нью-Ёрку адкрываецца Беларуска-амерыканскі інвестыцыйны форум (відэа)

Напярэдадні гэтага форуму прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч падкрэсліў, што беларускі бок прыехаў на форум не з пустымі рукамі. "У нас ёсць дастаткова важкія аргументы, каб актывізаваць працу з амерыканскімі кампаніямі, банкамі. Нам сапраўды трэба актыўна заходзіць сюды на фінансавыя рынкі. Яны, на жаль, пакуль яшчэ асвоеныя недастаткова, і пра гэта мы будзем гаварыць", — перадае БЕЛТА словы Мясніковіча. 

Па выніках форуму Беларусь разлічвае на актывізацыю гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з ЗША. Мерапрыемства пройдзе ў форме дыскусійнай панэлі. На ёй любы прысутны зможа задаць пытанне прадстаўнікам дзяржорганаў, якія ўдзельнічаюць у форуме. 

Форум будзе падзелены на тры блокі. У першым мяркуецца абмеркаваць пытанні інвестыцыйнага клімату ў Беларусі, нацыянальных інвестыцыйных праектаў, магчымасці супрацоўніцтва ў прыярытэтных сектарах. Другі блок пытанняў складаюць IT-сфера і навука. Трэці ўключае ў сябе гандлёва-эканамічныя пытанні, перавагі супрацоўніцтва з Беларуссю з улікам Адзінай эканамічнай прасторы і стварэння Еўразійскага эканамічнага саюза. Таксама будзе абмяркоўвацца дзейнасць беларуска-амерыканскага савета дзелавога супрацоўніцтва.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі