У ноч на 1 чэрвеня побач з Зямлёй праляціць буйны астэроід (відэа)

Астэроід 1998 QE2 быў адкрыты амерыканскімі навукоўцамі 15 гадоў таму. Ён праляціць на адлегласці 0,039 астранамічнай адзінкі ад нашай планеты — гэта ў 15 разоў далей за арбіту Месяца. Гэта самае цеснае збліжэнне касмічнага цела з Зямлёй за 200 гадоў, адзначае сайт delfi.lv.



Астэроід 1998 QE2 не выклікае вялікай заклапочанасці ў навукоўцаў. Яны больш думаюць пра будучыню — у 2169 годзе нашу планету можа пратараніць астэроід 1999 RQ-36, які атрымаў назву егіпецкага бога-чаплі Бену. А ўжо праз 55 гадоў чакаецца візіт астэроіда Апофіс.