У Непале яшчэ застаюцца трое беларусаў

Яшчэ восем беларусаў з'ехалі з Непала, які перажыў магутны землятрус. Падчас стыхійнага бедства загінулі больш за 6 тысяч чалавек.

Як паведамляе партал tut.by, які спасылаецца на пасольства Беларусі ў Індыі, 29 красавіка пяць турыстаў, якія адпачывалі ў горадзе Пакхар, паляцелі вечаровымі рэйсамі Катманду — Абу-Дабі — Мінск. Яшчэ трое беларусаў з таго ж горада паляцелі ў Маскву. Адзначаецца, што беларусы не скардзіліся на самаадчуванне.

Паводле дадзеных беларускіх дыпламатаў, у Непале яшчэ застаюцца трое беларускіх грамадзян: двое турыстаў і бізнесмен. Адзначаецца, што іх жыццю нішто не пагражае.

Раней з Непала на самалётах МНС Расіі былі эвакуяваныя яшчэ двое беларусаў-жыхароў Гродна. Яны ўжо вярнуліся з Расіі на радзіму.

Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі