У МУС распавялі, колькі чалавек пакаралі за "злачынствы" супраць сілавікоў

У МУС распавялі, колькі чалавек пакаралі за "злачынствы" супраць сілавікоў

У студзені-кастрычніку 2021 года ў дачыненні міліцыянераў і вайскоўцаў у Беларусі ўчынілі амаль 2 тысячы "злачынстваў", звязаных з "выкананнем імі службовых абавязкаў". За гэта да адказнасці ўжо прыцягнулі 332 чалавекі. Пра гэта ў інтэрв'ю газеце "На страже" распавёў начальнік Галоўнага ўпраўлення ўнутранай бяспекі МУС Беларусі Алег Ларын.

Небачаная дагэтуль у нашай краіне з'ява — масавыя абразы, пагрозы на адрас сілавікоў — з'явілася пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і жорсткага падаўлення вулічных пратэстаў. Звычайна ўсё заканчвалася каментарамі ў сацсетках, але іх аўтараў шукаюць і караюць дагэтуль. Праўда, Ларын заявіў, што былі факты гвалту, але прыклады не прывёў.

Міліцыянеры і вайскоўцы атрымалі праз суд кампенсацыі маральнай шкоды ў памеры агулам больш за 375 тысяч рублёў. У той жа час пасля жніўня 2020-га не было распачата ніводнай справы аб гвалце сілавікоў. Хаця той жа Аляксандр Лукашэнка нядаўна ў інтэрв'ю "Бі-Бі-Сі" прызнаў, што ён быў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі