Вы тут

У МУС просяць грамадзян дапамагчы ў барацьбе з "рэйкавай вайной"

Міліцыя хоча падтрымаць парадак на чыгунцы / БЕЛТА

Міліцыя Мінскай вобласці просіць грамадзян дапамагчы ў барацьбе з "рэйкавай вайной". Сілавікі занепакоеныя заклікамі ў інтэрнэце блакаваць чыгунку і нават займацца на ёй шкодніцтвам. "Некампетэнтнае ўмяшанне альбо адкрытае шкодніцтва [на чыгунцы] нясуць смяротную небяспеку", — папярэджваюць яны. І нагадваюць і пра крымінальную, і пра адміністрацыйную адказнасць. Міліцыя просіць грамадзян "сігналізаваць" пра правапарушэнні на чыгунцы ці пра іх падрыхтоўку.

Днямі "Беларусь 1" змясціў на сваім сайце навіну з загалоўкам "У Беларусі хочуць разгарнуць рэйкавую вайну".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.