Вы тут

У Мінску затрымалі актрысу Алесю Клачко

Алеся Клачко / facebook.com

У Мінску затрымалі актрысу Драматычнага тэатру беларускай арміі Алесю Клачко. Яе абвінавачваюць у "Парушэнні парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў".

Пра затрыманне Клачко "за грамадзянскую пазіцыю і прафесійную дзейнасць" ў Facebook напісаў яе калега Алег Бабуль. Паводле яго слоў, затрыманне адбылося раніцай 2 лістапада: "Раней Алеся ўдзельнічала ў здымках відэароліка Freedom Belarus, пасля чаго ў яе дома быў праведзены ператрус". Праз некалькі дзён актрысу выклікалі ў Цэнтральнае РУУС для "размовы". Калі яна туды прыйшла, яе і затрымалі. Чакаецца суд. Актрыса знаходзіцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.

16 лістапада Алесе Клачко споўніцца 25 гадоў. У Драматычным тэатры беларускай арміі яна з 2019 года, пасля таго, як скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.