У Мінску выпусцілі 70-градусны алкагольны напой-антысептык

У Мінску выпусцілі 70-градусны алкагольны напой-антысептык

"Мінск-Крышталь" у чацвер паведаміў, што выпусціў 70-градусны алкагольны напой, які "не мае аналагаў сярод беларускіх вытворцаў". Ён выраблены "з высакаякаснага збожжавага спірту "Люкс", падрыхтаванай пітной вады, з даданнем водару лімона і мяты. Вытворцы раяць ужываць яго ў разведзеным выглядзе ў суадносінах 1:1 з газіроўкамі, сокамі і г. д.

Прэс-служба прадпрыемства звяртае ўвагу на тое, што 70-градусны алкагольны напой можна выкарыстоўваць як асноўны інгрэдыент для вырабу... антысептыка. І спасылаюцца на тое, што цяпер гэта "вельмі актуальна для эфектыўнай прафілактыкі розных інфекцый" ды на рэкамендацыі "работнікаў аховы здароўя".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі