У Мінску сёння выпала каля 20% месячнай нормы ападкаў

У Мінску раніцай 23 студзеня ад 6-й да 9-й гадзіны выпала каля 20% месячнай нормы ападкаў. Пра гэта паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Святлана Рыбакова.

Паводле яе слоў, ападкі прынёс атмасферны фронт з паўднёвага захаду Еўропы. Найбольш снегу выпала ў Мінску — 8 мм, што складае 19% ад месячнай нормы. Прырост снежнага покрыва склаў 8 см.

У іншых рэгіёнах Беларусі такога моцнага снегападу зафіксавана не было, паведамляе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі