Вы тут

У Мінску прайшоў чэмпіянат па хуткасным чацінгу

"Наша Ніва"

У Мінску прайшоў чэмпіянат па хуткасным чацінгу lemon champ. Пераможцай прызналі 18-гадовую Юлію Хлуд — яна набрала 300 знакаў у Telegram за 56 секунд. Дзяўчыне дастаўся галоўны прыз — iPhone XR 64GB. Напрыканцы вечара беларускі блогер Улад Бумага правёў фан-сустрэчу з гасцямі мерапрыемства, піша "Наша Ніва".

Спаборніцтвы на сцэне Dandy Land праходзілі ў трох пакаленнях: Z — 6-12 гадоў, Y — 13-17 гадоў, X — 18-26 гадоў. Пераможцай у Z стала Кацярына Гурына, а пераможцам у Y — Багдан Пятроўскі. Самай хуткай у пакаленні X і ва ўсім турніры стала Юлія Хлуд.