Расійскі інтэрнэт-трафік могуць пусціць праз Беларусь — "Коммерсант"
Мадэм, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
Расійскі інтэрнэт-трафік могуць бліжэйшым часам пусціць праз Беларусь. Такія прагнозы ў каментары выданню "Коммерсант" агучваюць расійскія эксперты.
Гэта звязана з тым, што Фінляндыя ў 2027 годзе спыніць абслугоўваць апоры ЛЭП, на якіх падвешаныя трансгранічныя лініі сувязі. Паводле ацэнкі крыніцы "Коммерсанта" з Тэлекам-рынку, пасля 2022 года прыкладна 60-70% замежнага трафіку РФ ідзе транзітам праз Фінляндыю. Па ацэнках крыніцы выдання на сеткавым рынку, на ЛЭП прыпадае да 30% усіх ліній сувязі з Фінляндыяй.
Для развязання праблемы эксперты разглядаюць розныя варыянты. Акрамя Беларусі называюць краіны Балтыі, а таксама падводныя кабельныя сістэмы Балтыйскага мора.