У Мінску пачынаюцца перамовы па ўкраінскай сітуацыі

Каля 17-й гадзіны ў Дыпсервіс МЗС Беларусі прыбылі ўдзельнікі перамоваў наконт сітуацыі на ўсходзе Украіны. Як перадае з месца падзеяў карэспандэнт Еўрарадыё Зміцер Лукашук, прыбылі прадстаўніца АБСЕ, экс-прэзідэнт Украіны Леанід Кучма з украінскім амбасадарам, пасол Расіі ва Украіне Міхаіл Зурабаў прыбыў з паслом у Беларусі Аляксандрам Сурыкавым. Таксама прыбылі прадстаўнікі так званых "народных рэспублік" — Дзяніс Пушылін ("ДНР") і Уладзіслаў Дэйнега ("ЛНР").

Удзельнікі перамоваў заязджаюць у двор Дыпсервіса МЗС, не выходзячы да журналістаў.

Ілюстрацыйнае фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі