Ці стане ШАС гарантам рэгіянальнай бяспекі і ці спыніць амбіцыі Расіі — эфір

Роза Турарбекава

Роза Турарбекава / Еўрарадыё

На юбілейным саміце ШАС, прысвечаным 25-годдзю гэтай арагнізацыі, шмат казалі пра пытанні і выклікі рэгіянальнай бяспекі. Але калі прэм’ер Індыі Модзі наўпрост заклікаў Пуціна спыніць вайну ва Украіне, то Лукашэнка казаў пра нейкія агульныя пагрозы, нейкія вялікія ваенныя канфлікты, развязаныя неназванымі гульцамі, і гэтак далей — у сваім звыклым стылі. А ў гэты час суседзі Беларусі разважаюць пра тое, як будуць супрацьстаяць расійскім правакацыям і агрэсіі з тэрыторыі Беларусі. Дзе чакаюць неўзабаве візіту спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША Джона Коўла.
 
Ці здольная ШАС стаць гарантам рэгіянальнай бяспекі, у тым ліку і для нашага рэгіёна, і спыніць агрэсію Расіі супраць Украіны? Ці дапаможа Кітай Лукашэнку ўхіліцца ад саўдзелу ў расійскіх правакацыях у дачыненні да краін ЕС? Чаму Коўл так нервова рэагуе на допісы пра няспыннасць рэпрэсій у Беларусі? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай у 13:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.