У Мінску людзі ўзяліся за рукі супраць інтэграцыі з Расіяй

У Мінску людзі ўзяліся за рукі супраць інтэграцыі з Расіяй

У Мінску пачаліся акцыі пратэсту супраць "паглыбленай інтэграцыяй" з Расіяй. Адна з іх — "Жывы ланцуг" — адбылася ў цэнтры горада. Людзі браліся за рукі ўздоўж праспекту Незалежнасці. Акцыя не ўзгодненая з беларускімі ўладамі.

На Кастрычніцкай плошчы сабралося некалькі сотняў чалавек. Як перадае карэспандэнт Еўрарадыё, не вельмі зразумела, колькі ўласна тых, хто сапраўды прыйшоў выказацца супраць "паглыбленай інтэграцыі". Сярод удзельнікаў акцыі шмат асобаў у цывільнай, людзей з камерамі і карэспандэнтаў без бэджаў. Міліцыя ўвесь час нагадвае праз гучнаўзмацняльнік, што акцыя не ўзгоднена з уладамі, і пратэстоўцы павінны разысціся.

У планах пратэстуючых стаяць на плошчы цэлы дзень, прагуляцца па горадзе, не парушаючы грамадскі парадак. Прынята рашэнне, што пакуль ідуць перамовы Лукашэнкі з Пуціным, ніхто не будзе разыходзіцца. У 12.00 у нядзелю акцыя працягнецца. Адзін з лідэраў пратэстаў Павел Севярынец папрасіў мінчан прытуліць у сябе дома людзей з рэгіёнаў, якія прыехалі ў Мінск выказать сваё меркаванне з нагоды інтэграцыі з Расіяй.

У Мінску людзі ўзяліся за рукі супраць інтэграцыі з Расіяй
У Мінску людзі ўзяліся за рукі супраць інтэграцыі з Расіяй
У Мінску людзі ўзяліся за рукі супраць інтэграцыі з Расіяй
У Мінску людзі ўзяліся за рукі супраць інтэграцыі з Расіяй

На ганку Палаца рэспублікі адбываецца мітынг. На ім выступаюць лідары беларускай апазіцыі, сярод якіх павел Севярынец, Уладзімір Някляеў, Юраць Губарэвіч. Яны заклікаюць усіх, хто глядзіць стрымы ў інтэрнеце, далучацца да пратэстоўцаў, якія будуць стаяць на плошчы "да цемры". 

Як вядома, перамовы Лукашэнкі і Пуціна яшчэ не пачаліся. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі