Вы тут

У Мінску хочуць правесці чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы 2024 года

Фота: БЕЛТА

Мінск падаў заяўку на правядзенне ў 2024 годзе чэмпіянату Еўропы па лёгкай атлетыцы. У якасці арэны заяўлены стадыён "Дынама", інфармуе сайт minsknews.by. На права правядзення першынства таксама прэтэндуюць фінскі горад Тамперэ, шведскі Гётэборг і польскі рэгіён Сілезія. Праз месяц савет Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі зробіць выбар і пакіне з чатырох прэтэндэнтаў толькі трох. Пазней стане вядомы пераможца.

Фота: БЕЛТА