У Мінску адрэагавалі на закрыццё Украінай мяжы для хасідаў

У Мінску адрэагавалі на закрыццё Украінай мяжы для хасідаў

У Мінску адрэагавалі на закрыццё Украінай мяжы для хасідаў. МЗС Беларусі "настойліва" заклікае ўкраінскія ўлады "паважаць фундаментальныя правы чалавека, правы вернікаў".

16 верасня стала вядома, што ўкраінскі ўрад закрыў мяжу з Беларуссю на ўчастку, дзе сабраліся паломнікі-хасіды з Ізраіля — пункт пропуску "Новыя Ярылавічы" ў Чарнігаўскай вобласьці. Яны спрабавалі патрапіць на традыцыйнае святкаванне ў горадзе Умані ў Чаркаскай вобласці.

Офіс прэзідэнта Украіны паведаміў, што на беларуска-ўкраінскай мяжы апынуліся 2 тысячы паломнікаў, якія "паверылі чуткам" пра тое, што мяжа адкрыта. Кіеў таксама заявіў пра "непрадуманыя заявы" беларускіх уладаў, якія "наўмысна ці ненаўмысна падаграюць гэтыя чуткі". Украіна спасылаецца на закрыццё мяжы для замежнікаў з-за "істотнага пагаршэння сітуацыі з распаўсюдам COVID-19". З-за строгіх каранцінных абмежаванняў ў краіне немагчымыя масавыя мерапрыемствы, у тым ліку і рэлігійныя. "Заклікаем беларускія ўлады спыніць ствараць дадатковае напружанне на мяжы з нашай дзяржавай", — гэта цытата з заявы Офіса прэзідэнта Украіны.

Прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз заявіў, што ўкраінскія ўлады проста не хочуць вырашаць праблему. "Гэта абсалютна бесчалавечна",сказаў ён, адказваючы на пытанне БЕЛТА. У Мінску лічаць, што адбываецца дыскрымінацыя якраз групы хасідаў, якая едзе ва Украіну праз Беларусь.

"Неабходна спусціцца на зямлю і проста пачаць дыялог з гэтымі людзьмі", — заявіў Глаз. Паводле яго слоў, беларускі бок будзе трымаць сітуацыю на кантролі і дапамагаць гэтым людзям. Ён таксама сцвярджае, што беларускія дыпламаты раней паведамлялі ізраільскаму боку і яўрэйскім рэлігійным структурам пра немагчымасць выезду паломнікаў ва Украіну праз Беларусь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі