У Мінску 100 чалавек ушанавалі памяць загінулых у Кемераве (відэа)

У Мінску 100 чалавек ушанавалі памяць загінулых у Кемераве (відэа)

У Мінску 100 чалавек ушанавалі памяць загінулых у гандлёвым цэнтры ў расійскім горадзе Кемераве (64 чалавекі, сярод іх большасць складалі дзеці). Акцыя памяці адбылася ўвечары ў сераду каля Палацу спорту, інфармуе партал tut.by. Была хвіліна маўчання. Маладыя людзі запускалі ў неба белыя шарыкі. Адначасова ў акцыі паўдзельнічалі кіроўцы — аўтамабільным гудком.

Падобныя акцыі памяці прайшлі і ў іншых гарадах краіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі