Вы тут

"Ноч расстраляных паэтаў" пачнецца ў пятніцу — мерапрыемства мае новы фармат

Раней беларусы збіраліся ў гэты дзень на акцыю памяці ў Курапатах / Еўрарадыё

"Ноч расстраляных паэтаў" пройдзе з 29 на 30 кастрычніка ў новым фармаце па прапанове грамадскага дзеяча Зміцера Дашкевіча. Паколькі ўлады не дазволяць людзям сабрацца і будуць затрыманні, Дашкевіч заклікаў "кожнага на сваім месцы" згадаць пра нявінна забітых. Таксама ўлічваецца і складаная сітуацыя з каранавірусам.

"Ноч расстраляных паэтаў" пройдзе па ўсім свеце як анлайн-вечарына, на якой беларусы зачытаюць вершы, праспяваюць песні і ўшануюць рэпрэсаваных. Створаны адмысловы сайт, дзе можна пабачыць, у якіх гарадах і ў якім фармаце будзе праведзена акцыя.

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году ў сутарэннях мінскага НКУС былі расстраляныя больш за 130 прадстаўнікоў беларускай інтэлегенцыі, у тым ліку 22 літаратары. Раней беларусы збіраліся ў гэты дзень на акцыю памяці ў Курапатах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.