Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Аліна Коўшык запісала відэазварот, прымеркаваны на Дзядоў. Яна заклікала беларусаў па ўсім свеце ўшанаваць сваіх знакамітых суайчыннікаў.
Коўшык: "Памяць — наша сіла. Гэта наш дар і абавязак. Дзякуючы ёй мы адчуваем, што ідзем не адныя. Што перад намі прайшлі нашыя волаты... А цяпер мы працягваем іх шлях".