Вы тут

У Мінфіне агучылі, што знешні дзярждоўг Беларусі складае $16,5 млрд

Ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У пятніцу ў Мінфіне Беларусі паведамілі, што дзяржаўны доўг краіны на 1 жніўня складаў 42,7 млрд рублёў. З пачатку года ён знізіўся на 2,6 млрд рублёў ці на 5,8%. Знешні дзярждоўг складаў 16,5 млрд долараў, яго зніжэнне з пачатку года склала $0,4 млрд ці 2,3%.

Адзначаецца, што за сем месяцаў 2019-га было прыцягнута дзяржаўных крэдытаў на суму амаль 560 мільёнаў долараў. Найбольш — з Расіі (ад урада і банкаў) — 448 млн долараў. За той жа перыяд па знешнім дзяржаўным доўгу было выплачана больш за мільярд долараў (амаль 411 млн долараў — банкам КНР, амаль $404 млн — ураду РФ).

Што да ўнутранага дзярждоўга, то на 1 жніўня ён складаў 9,2 млрд рублёў. Сёлета ён павялічыўся на 0,3 млрд ці на 3%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.