У Маскве першым новы айфон купіў чалавек, які стаяў у чарзе 247-м

У Маскве першым новы айфон купіў чалавек, які стаяў у чарзе 247-м

У Маскве стартавалі продажы новых айфонаў — iPhone XS і XS Max. Як паведамляе тэлеканал "Дождь", першым пакупніком новага айфона стаў чалавек, які стаяў у чарзе 247-м. 

Першыя 246 чалавек у чарзе, як выявілася, не планавалі купляць аргтэхніку. Яны меркавалі прадаць свае месцы, але ахвочых не знайшлося.

Дарэчы, чарга па новыя айфоны ў Маскве стварылася за пяць дзён да пачатку продажаў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі