У Маладзечне агароджваюць плошчу перад "маршам недармаедаў"
![У Маладзечне агароджваюць плошчу перад "маршам недармаедаў"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/maladzie4na-0903-2.jpg.webp?itok=ALpiXdLa)
Перад "маршам недармаедаў" у Маладзечне агарадзілі плошчу, на якую арганізатары склікаюць удзельнікаў. Фотаздымкі плошчы абнародаваў у Фэйсбуку старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.
"Можа, заўтра ў чыноўнікаў бег з бар'ерамі?" — іранізуе палітык.
Дарэчы, на нарадзе 9 сакавіка Аляксандр Лукашэнка заявіў, што людзі павінны мець магчымасць выказаць сваё незадавальненне на плошчы. І чыноўнікі павінныя туды выходзіць па патрабаванні людзей.